- Голоса:
Pesnyary - Текст песни Пагоня
Верш
Музыка Міколы Куліковіча Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах, -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях. Ў белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць -
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды? Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi ўздагон,Pesnyary - Пагоня - http://ru.motolyrics.com/pesnyary/pagonya-lyrics.html
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон? Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць. Мацi родная, Мацi-краiна!
Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль…
Ты прабач, Ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!.. Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. Submitter's comments: Песня на стихи классика белорусской литературы, Максима Адамовича Богдановича.
Написанное в 1915 году, стихотворение стало очень популярным и неоднократно было положено на музыку. Вот еще одна версия: